Ваеннае камандаванне Фінляндыі заявіла пра знаходжанне невядомага падводнага аб'екта ў водах ля Хельсінкі.

Як кажуць прадстаўнікі ваенна-марскога флоту, магчыма, гаворка ідзе пра падводную лодку: яна ўпершыню была заўважаная ў панядзелак, а потым яшчэ раз — у аўторак раніцай. У раёне знаходжання падводнай цэлі фінскія ваенныя прывялі ў дзеянне некалькі папераджальных глыбінных зарадаў.

Па словах міністра абароны Карла Хаглунда, гэта магла быць субмарына і, хутчэй за ўсё, яна ўжо пакінула тэрытарыяльныя воды Фінляндыі.

«Гэтыя выбухі не накіраваныя на пашкоджанне цэлі, іх задача — даць аб'екту зразумець, што ён быў заўважаны», — прыводзіць агенцтва Рэйтэр заяву начальніка аператыўнага штаба ВМС, капітана першага рангу Олаві Янтунена.

Інцыдэнт адбыўся на фоне ўзрастаючай ваеннай напружанасці ў адносінах з суседняй Расіяй. Фінляндыю, якая мае агульную з Расіяй мяжу працягласцю 1340 кіламетраў, усё больш трывожыць гэтае суседства пасля вылетаў расійскіх ВПС і прыгранічных ваенных вучэнняў, якія праводзіліся на працягу апошняга года.

Міністр абароны Карл Хаглунд не ўдакладніў, ці датычная Расія да інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?