Францыя накіравала заходняй суседцы Беларусі тактычную аб'яднаную падгрупу войск, аснову якой складаюць 15 танкаў Leclerc, паведаміў аўтарытэтны часопіс IHS Jane's Defence Weekly 

Танк AMX-56 Leclerc; фота wikimedia.org

Танк AMX-56 Leclerc; фота wikimedia.org

Такім чынам, Польшча атрымлівае бранятанкавую падтрымку ўжо ад чацвёртай краіны за апошні год — раней палякі праводзілі сумесныя вучэнні з танкавымі сіламі ЗША, Брытаніі і Нямеччыны.

Танкі AMX-56 Leclerc названыя ў гонар генерала Філіпа Леклерка, які камандаваў французскай танкавай дывізіяй пры вызваленні Парыжа ад нямецкіх акупантаў у жніўні 1944 году. Машына, распрацаваная ў 1980-я гады, важыць каля 57 т, узброеная 120-мм пушкай, экіпаж — 3 чалавекі. Хуткасць — да 72 км/г.

Французская групоўка складаецца з 15 танкаў і аддзелаў пяхоты і сапёраў на больш лёгкай бранятэхніцы. Яны адправіліся ў шлях 20 красавіка і прабудуць у Польшчы 2 месяцы, каб браць удзел у розных сумесных вучэннях.

Згодна з заявамі французскіх урадоўцаў, кантынгент прадэманструе Варшаве і іншым усходнееўрапейскім сябрам НАТА гатоўнасць заходніх хаўруснікаў абараніць іх у выпадку канфлікту.

Вясной 2014 года Францыя ўжо накіроўвала 4 знішчальнікі Rafale і 4 знішчальнікі Mirage на польскую авіябазу ў Мальбарку. Таксама французскі флот удзельнічае ў патруляванні Балтыйскага мора з базы ў Гдыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?