Класічная цацка «тамагочы» выпушчаная ў выглядзе прылады для Apple Watch кампаніяй Bandai Namco і даступная для загрузкі ў iTunes.

vox-cdn.com

vox-cdn.com

Нічога прынцыпова новага ў праграме няма, гэта копія папулярнай у 90-х гадах электроннай дзіцячай цацкі. Да расчаравання прыхільнікаў арыгінальнай версіі, у праграме для разумнага гадзінніка нельга гуляць з гадаванцам, таксама адсутнічае анімацыя пры дрэсіроўцы і кармленні. Гэты функцыянал даступны толькі пры ўзаемадзеянні з праграмай праз смартфон.

«Тамагочы» былі звышпапулярнымі ў 90-я, у тым ліку ў Беларусі. Праўда, у нас часта прадаваліся падробныя версіі гэтай гульні. Сэнс Тамагочы ў вырошчванні свайго гадаванца. Карыстальніку трэба назіраць і прыбіраць за ім, дрэсіраваць і карміць.

Разумны гадзіннік ад Apple пачаў прадавацца 24 красавіка. Цэны вагаюцца ад $350 да $10 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?