28 красавіка было самым цёплым днём цяперашняй вясны. Максімальная тэмпература паветра дасягнула 27,1 градуса вышэй за нуль (у Пінску), сведчыць карта рэсурсу meteoinfo.by.

У Мінску паветра прагрэлася да 25,4 градуса (пры прагнозе 23-25), у Гомелі — да 25,1 (23—25), Магілёве - да 25,3 (23—25), Віцебску — да 25,4 (23—25), Гродне — да 25,5 (23—25), Брэсце - да 25,9 (24—26).

У той жа час тэмпературныя рэкорды гэтага дня, устаноўленыя ў 2012 годзе, выстаялі. Тады ў сталіцы і абласных цэнтрах было цяплей на 0,4—3,6 градуса, а абсалютны максімум дня склаў плюс 29,5 градуса (у Брэсце і Лельчыцах).

29 красавіка ў краіне чакаецца значнае паніжэнне тэмпературы (у Гродне і Брэсце - адразу на 12-14 градусаў).

Мяркуючы па цяперашнім доўгатэрміновым матэматычным прагнозе на сайце gismeteo.ru, 28 красавіка можа так і застацца самым цёплым днём вясны 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?