У аўторак вайскоўцы 25-й і 95-й брыгадаў Узброеных сіл Украіны заблакавалі базу Добраахвотніцкага украінскага корпуса «Правы сектар» і паспрабавалі раззброіць байцоў. паведаміў лідар ПС і дэпутат Вярхоўнай Рады Дзмітрый Яраш.
«Наша база была блакавана без ніякіх папярэджанняў падраздзяленнямі дэсантнікаў 25-й і 95-й брыгад, разам з бранятэхнікай і цяжкім узброенням былі выстаўленыя блокпасты маладых, толькі што мабілізаваных жаўнераў. Яны спынілі адну з нашых машын і патрабавалі ад байцоў здаць зброю», — сказаў Яраш.
«Я даў загад усім падпраздзяленням Правага сектара зброю не здаваць. Нам ніхто не можа забараніць абараняць нашу зямлю і біцца з расійскімі агрэсарамі. Але і не паддавацца на правакацыі», дадаў ён.
Яраш паведаміў, што звязаўся з камандваннем дэсантнікаў, побач з якімі ПС ваяваў апошні год.
«Баявыя камандзіры гарантавалі мне, што яны не павернуць зброю супраць сваіх братоў з «Правага сектара», — сказаў ён.
«Шчыра дзякую Братам па зброі — Дэсантнікам — за разуменне сітуацыі. Незважаючы на жаданне многіх ворагаў Украіны сутыкнуць добраахвотнікаў і армейцаў, упэўнены, што ў іх нічога не выйдзе», - напісаў таксама Яраш у сваім блогу ў Facebook