1 мая ў Мінску адбудзецца першы гарадскі веласіпедны парад.

Удзельнікі стартуюць ад «Мінск-Арэны» а 15:00, праедуць па праспекце Пераможцаў да праспекта Машэрава і скончаць парад на фінішнай пляцоўцы ў глыбіні парку Перамогі. Мяркуецца, свята працягнецца міні-фэстам на беразе Камсамольскага возера. Пройдуць конкурсы, квэсты, веломайстэрні, спаборніцтвы і забавы.

Арганізатары стварылі рэкламную прадукцыю велапараду на беларускай мове, а на эмблеме свята змясцілі веласіпедыста, адзетага ў вышыванку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?