Сяргей Дзямчук падчас суда ў снежні 2012.

Сяргей Дзямчук падчас суда ў снежні 2012.

Па інфармацыі «Ежедневніка», бізнэсовец асуджаны на 8 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці за махлярства. Але ён ужо адбывае пакаранне за аналагічнае злачынства. У выніку яму да ранейшага тэрміну «накінулі» яшчэ год.

У снежні 2012 Сяргея Дземчука прызначылі вінаватым у махлярстве. Яго фірма сабрала амаль 10 мільёнаў даляраў у беларускіх рублях на будаўніцтва трох шматпавярховікаў каля аўтавакзала «Маскоўскі» на вуліцы Філімонава. Але ў выніку ніводнай кватэры так і не пабудавалі. Пацярпелымі прызналі больш за сотню чалавек. Тады Дземчука асудзілі на восем гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Ужо падчас суда на Дземчука завялі яшчэ шэраг крымінальных спраў. Яны тычыліся бізнэс-цэнтра па вуліцы Інтэрнацыянальная ў Мінску, які бізнэсовец так і не дабудаваў. Сабраўшы грошы, ён пусціў іх на іншыя аб’екты і мэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?