Карэйская кампанія LG прадставіла свой флагманскі смартфон 2015 года G4.

Аппарат прадстаўлены ў мностве каляровых вырашэнняў. Заднія панэлі выкананыя ў розных варыянтах з пластыку, керамікі і нават натуральнай скуры.

Аппарат працуе на Android 5.0. Ён мае 6-ядзерны працэсар Snapdragon 808, графічны паскаральнік Adreno 418, 3 Гб аператыўнай памяці і 32 Гб унутранай (падтрымліваюцца карты памяці).

5,5-цалевы дысплэй мае разрозненне 2560х1440 і выкананы па тэхналогіі «Quantum IPS», што выкарыстоўваецца ў тэлевізарах кампаніі. Вытворца сцвярджае, што дысплэй на 25% больш яскравы, на 50% больш кантрастны і на 11% больш энергаэфектыўны за дысплэй LG G3.

Асноўная камера смартфона мае разрозненне 16 Мп, датчык каляровага спектру, лазерную факусіроўку. Яна ўмее захоўваць здымкі ў фармаце RAW. Франтальная камера мае разрозненне 8 Мп.

Корпус смартфона крыху выгнуты па аналогіі са смартфонам LG G Flex (выгін заўважна меншы). G4 мае таўшчыню 9,8 мм, смартфон важыць 155 грам. Смартфон мае здымны акумулятар на 3000 мАг.

Па звестках PhoneArena, цана апарата складзе 679-689 еўра. У продаж ён паступіць не раней за канец вясны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?