Падчас штогадовага звароту да парламента Аляксандр Лукашэнка пагрозліва выказаўся аб уладальніку партала Tut.by Юрыю Зісеру. Маўляў, яго ніяк не ўдаецца «нармалізаваць», хоць даручэнне «усіх яўрэяў узяць пад кантроль» ужо даўно дадзенае старшыню Мінскага аблвыканкама Сямёну Шапіру.

«Наша Ніва» датэлефанавалася Юрыю Зісеру. Ён пакуль не змог ніяк пракаментаваць словы Лукашэнкі.

«Я ў Амстэрдаме, нічога яшчэ не чуў, вы мяне здзівілі. Я знаёмы з Шапірам і ў нас добрыя адносіны, аднак аб тым, што ён нейкага там павінен узяць пад кантроль па этнічнай прыкмеце — упершыню чую. Прылячу дадому — там разбяромся». 

Пазней у каментары Tut.by Юрый Зісер заявіў: «Безумоўна, самыя розныя чыноўнікі, у тым ліку і Шапіра, даюць нам рэкамендацыі і выказваюць сваё меркаванне або незадаволенасць адносна нашых матэрыялаў. Гэта ў нашай дзяржаве ў парадку рэчаў.

Але я сабе не ўяўляю, як можна кантраляваць ўсіх яўрэяў. Бо яны не з'яўляюцца нейкай арганізацыяй. Іх у нашай краіне дзясяткі тысяч. Мы, вядома, слухаем думкі гэтых людзей. Але ўсе рашэнні прымаем самастойна, зыходзячы з нашай рэдакцыйнай палітыкі», — сказаў ён.

Вось відэа выказвання Аляксандра Лукашэнкі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?