28 красавіка вядомы рэжысёр наведаў сталіцу Беларусі. Візіт звязаны з новай стужкай, якую ён плануе здымаць у Беларусі.

Прэс-служба МЗС Беларусі паведамляе, што сустрэча з Уладзімірам Макеем была арганізавана менавіта па просьбе Кустурыцы. Сербскі рэжысёр і беларускі чыноўнік абмяркоўвалі сумесны кінапраект «Калі не цяпер, то калі?» паводле рамана італьянскага пісьменніка Прыма Леві, у якім апавядаецца пра беларускіх партызанаў. Здымкі плануецца пачаць у 2017 годзе ў Беларусі. Макей запэўніў вядомага кінематаграфіста ў зацікаўленасці беларускага боку ў сумесным ажыццяўленні праекту. Акрамя таго, Кустурыца сустракаўся і з міністрам культуры Барысам Святловым. 

Затым рэжысёр наведаў кінастудыю «Беларусьфільм», дзе азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай кінастудыі, наведаў вытворчыя цэхі і склады.

Эмір Кустурыца на складах кінастудыі «Беларусьфільм»

Эмір Кустурыца на складах кінастудыі «Беларусьфільм»

Асаблівую ўвагу ён надаў шырокай калекцыі рэквізіту, касцюмаў і піратэхнікі перыяду Другой сусветнай вайны.

Кустурыца вядомы сваёй падтрымкай дзеючай улады Беларусі і Расіі. Пра Лукашэнку ён у свой час казаў, што беларускі прэзідэнт «кіруе краінай з вялікай павагай і арыгінальным чынам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?