Сёння ноччу скончылася апошняя серыя першага раўнду хакейнага Кубка Стэнлі.

«Тампа» выйграла ў сёмым матчы ў «Дэтройта» з лікам 2:0 і выйграла серыю з лікам 4:3.

У чвэрцьфіналах згуляюць:

на Захадзе — «Чыкага» — «Мінесота, «Анахайм» — «Калгары»;

на Усходзе — «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» — «Вашынгтон», «Манрэаль» — «Тампа».

Кубак Стэнлі быў заснаваны ў 1893 г., уручаецца пераможцу плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі. Найбольшая колькасць тытулаў у «Манрэаля» (24). Год таму пераможцам стаў «Лос-Анджэлес».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0