Сёння мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе матч адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы — 2016.

Матч пройдзе ў «Чыжоўка-Арэне» і пачнецца ў 19:00.

Данія — вельмі моцная зборная, яна — чэмпіён Еўропы 2008 і 2012 гг. Фіналіст чэмпіянатаў свету 2011 і 2013 гг.

На чэмпіянат Еўропы, што пройдзе ў студзені наступнага года ў Польшчы, выходзяць дзве зборныя з групы.

Пасля 2 тураў: Данія — 4, Беларусь — 3, Боснія — 1, Літва — 0.

Беларусы перамаглі ў гасцях Літву (30:28) і згулялі ўнічыю дома з Босніяй (25:25).

2 мая падапечных Юрыя Шаўцова чакае матч у Даніі, але выглядае,

што галоўны матч будзе праз месяц: 11 чэрвеня з Босніяй у гасцях (наш асноўны супернік, што сёння, 30 красавіка, дома гуляе з Літвой).

Завершыць адбор Беларусь 14 чэрвеня матчам у Мінску з Літвой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0