Delfi.lt

Delfi.lt

У бліжэйшыя суткі, 1 мая, надвор'е будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па заходняй палове адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём месцамі па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 7°C, у асобных раёнах замаразкі да 0.. -2°C; максімальная днём +11.. + 17°C, па поўдні да + 19°C. У Мінску ўдзень будзе 12—14 градусаў.

2 мая на тэрыторыю Беларусі чакаецца зрух актыўнай франтальнай сістэмы з Заходняй Еўропы.

У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі моцныя дажджы, навальніцы, магчымы град, пры навальніцах моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы 3.. + 9, днём +10.. + 17°C, па паўднёвым усходзе месцамі да +18.. + 20°.

3 мая ноччу па ўсходзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, днём на фоне павышанага атмасфернага ціску чакаецца паступленне няўстойлівых паветраных мас з поўначы Балтыкі. Ноччу па ўсходзе, днём у асобных раёнахкі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы 1.. + 7°C, днём ад 9 па паўночным усходзе да + 18 ° C па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?