Мінчанка Людміла Калантай вядомая як «жанчына з чырвоным сцягам». На савецкія святы яна выходзіць на праспект Незалежнасці з камуністычнай сімволікай.

Фота Андрэя Лянкевіча.

Фота Андрэя Лянкевіча.

Ад размоваў з журналістамі бабуля адмаўляецца. Чым яна займаецца па жыцці?

«Людміла Калантай працуе кур'ерам у агенцтве «Мінск-Навіны» ці ледзь не з самага яго заснавання ў 2001 годзе.

Практычна кожны дзень я бачу яе - бадзёрую, ветлівую, з пакетам тэрміновай карэспандэнцыі і нашымі выданнямі. Без сцяга, але ў пунсовым паліто і берэце. Дарэчы, яна вельмі камунікабельная, але калі справа даходзіць да інтэрв'ю, тут жа адмаўляецца: гэтая яе дзейнасць — для душы», — паведамляе газета «Вечерній Мінск».

Кожнага чалавека, які выходзіць на вуліцы Мінска з нацыянальным беларускім сцягам, затрымліваюць. З савецкім хадзіць дазваляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?