Да канца гэтага года ў Беларусі ўсе кватэры будуць абсталяваны індывідуальнымі прыборамі ўліку расходу вады. Пра гэта 6 лютага заявіў першы намеснік міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў.

На сённяшні дзень такімі прыборамі аснашчана амаль 70% жылога фонду — гэта каля 1 мільёна 700 тысяч кватэр. Паводле слоў намесніка міністра, жыхары самі будуць зацікаўлены ўсталяваць у кватэры індывідуальны лічыльнік.

Паводле АТН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0