Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель лічыць свой візіт у Маскву 10 мая «вельмі важным момантам», які прадыктаваны адказнасцю.
Пра гэта кіраўнік урада ФРГ заявіла ў відэазвароце, абнародаваным 2 мая на сайце ўрада.
«Мы, немцы, маем асаблівую адказнасць: уважліва і тактоўна абыходзіцца з тым, што было нанесена ў часы нацыянал-сацыялізму», — сказала Меркель.
Таксама яна адзначыла, што «ў гісторыі няма апошніх штрыхоў».
Па словах Меркель, яе візіт у Маскве 10 мая — «вельмі важны момант».
Пры гэтым канцлер прызнала, што цяпер Нямеччына з Расеяй маюць «вельмі розныя пазіцыі адносна таго, што адбываецца ва Украіне».
Як вядома, ні адзін з еўрапейскіх кіраўнікоў, нават Аляксандр Лукашэнка, не паедзе на парад Перамогі на Чырвонай плошчы 9 мая. Там будуць прысутнічаць толькі лідары Кітая, Індыі, Паўднёвай Афрыкі і Манголіі.
10 мая Меркель ўскладзе разам з прэзідэнтам Расіі Пуціным вянкі да магілы Невядомага салдата і правядзе з расійскім лідэрам працоўны абед.
Раней кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што едзе ў Расію, каб ушанаваць памяць ахвяр Другой сусветнай вайны.