Інтэрв'ю з Залдастанавым апублікавала інтэрнэт-выданне «Фонтанка» у суботу, 2 мая.

«Ехалі хлопцы, бралі дзяўчат з сабой. Яны ж не ехалі адны. У нас было некалькі чалавек, некалькі дам, мабыць, у іх былі з сабой касметычкі. Ляпнуў «Акела» [псеўданім Баброўскага) пра гэтыя касметычкі. А сказаць няма чаго — вось і падхапілі», — распавёў Залдастанаў.

Аб касметычках у байкераў Баброўскі распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу LifeNews 27 красавіка. У гэты дзень калону байкераў з «Начных ваўкоў», якія здзяйсняюць мотапрабег па Еўропе ў гонар 70-годдзя Перамогі, не пусцілі ў Тэрэспалі, пасля беларускай мяжы, на тэрыторыю Польшчы.

«Аглядалі пільна, кожную шкарпэтку і касметычку, усе асабістыя рэчы, усё рабілі жорстка, хоць і ў рамках закона», — сказаў ён.

Касметычкі сталі прадметам жартаў у інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?