football.by

football.by

36-гадовы форвард брэсцкага «Дынама» Раман Васілюк зрабіў сто галявых перадачаў і стаў першым беларускім футбалістам, якому ўдалося такое ў матчах чэмпіянату Беларусі.

Гэта здарылася 3 мая на поле спарткомплексу «Брэсцкі» ў матчы 4-га тура чэмпіёна Беларусі супраць «Віцебска».

Васілюк аддаў галявы пас Кірылу Прэмудраву на 53-й хвіліне гульні. Раман таксама забіў сёння ў браму «Віцебска», гэта яго 209-ы мяч у рамках чэмпіянатаў Беларусі (таксама рэкорд беларускіх чэмпіянатаў).

Яго найбліжэйшыя пераследнікі ўжо скончылі гульнявую кар'еру і далёка адстаюць ад Васілюка: 90 галявых перадач на рахунку Віталя Валадзянкова, 85 раз асіставаў партнёрам Ігар Чумачэнка, 79 — Андрэй Разін.

«Я не надаю асаблівага значэння сваім дасягненням. Проста гуляю ў футбол, — заявіў Раман Васілюк пасля гульні з «Віцебскам». — Галоўнае, што сёння каманда праявіла характар і дамаглася перамогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?