Два чалавекі, якія адкрылі стральбу ў прыгарадзе Даласа ля будынка, дзе праходзіла канферэнцыя, прысвечаная карыкатурам на прарока Махамеда, былі забітыя. У перастрэлцы быў паранены афіцэр паліцыі.

Пасля інцыдэнту раён быў ачэплены паліцыяй.

Мерапрыемства было арганізавана амерыканскай кансерватыўнай арганізацыяй, якая базуецца ў Нью-Ёрку. У якасці галоўнага прыза за найлепшую карыкатуру на прарока Махамеда было прапанавана ўзнагароджанне ў 10 тыс. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?