У Бурундзі [дзяржава ва Усх. Афрыцы, адна з найбяднейшых краін свету] пасля 48-гадзіннага перамір'я аднавіліся пратэсты.

Дэманстранты, якія заклікаюць прэзідэнта П'ера Нкурунзізу не балатавацца на трэці тэрмін, збудавалі ў некалькіх раёнах сталіцы Бужумбура барыкады з падпаленых шын.

У ходзе пратэстаў на мінулым тыдні загінулі шэсць чалавек.

Пратэстоўцы прыпынілі пратэсты на два дні, каб развітацца з забітымі і папоўніць запасы.

Апаненты прэзідэнта сцвярджаюць, што прэзідэнцкая кіруючая партыя неканстытуцыйная, а яе лідар парушае закон, выстаўляючы сваю кандыдатуру на трэці прэзідэнцкі тэрмін.

Прыхільнікі П'ера Нкурунзізы гэта адмаўляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?