Паведамляецца, што сёння адбудзецца сустрэча Аляксандрам Лукашэнкі з міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных справаў Аўстрыі Себасцьянам Курцам.

«У апошнія гады ў беларуска-аўстрыйскіх адносінах ўмацаваліся пазітыўныя тэндэнцыі. Адноўлена практыка рэгулярных працоўных кантактаў рознага ўзроўню па лініі МЗС, іншых міністэрстваў і ведамстваў. У цяперашні час у Беларусі рэалізуюцца чатыры буйныя інвестыцыйныя праекты з аўстрыйскім удзелам на агульную суму звыш $ 400 млн. У Беларусі зарэгістравана 128 прадпрыемстваў з аўстрыйскім капіталам», - піша БЕЛТА.

Варта адзначыць, што гэта ўжо другі цягам года візіт у Беларусь міністра замежных справаў краіны Еўрасаюза. Першым 20 лютага прыязджаў кіраўнік латвійскага знешнепалітычнага ведамства Ігар Рынкевіч. Таксама сёлета адбыўся візіт у Беларусь еўракамісара па палітыцы суседства і пашырэння Ёханэса Хана.

28-гадовы Себасцьян Курц з’яўляецца самым маладым у свеце міністрам замежных справаў. Гэтае ведамства ён узначаліў у снежні 2013. Курц нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене, скончыў юрыдычны факультэт Венскага ўніверсітэта. Праходзіў тэрміновую службу ў войску (Аўстрыя адна з нямногіх еўрапейскіх краін, якая не адмовілася ад прызыву).

У 17-гадовым узросце Курц стаў сябрам Аўстрыйскай народнай партыі. А ў 2009-м годзе стаў лідарам моладзевага крыла АНП. У красавіку 2011 Курц стаў дзяржаўным сакратаром па справах інтэграцыі, а праз два гады ўзначаліў аўстрыйскі МЗС.

Цікавы факт, на момант прызначэння міністрам Себасцьян Курц яшчэ з’яўляўся студэнтам і не меў скончанай вышэйшай адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?