Урад вызначыў 56 краін у якасці перспектыўных рынкаў для экспарту беларускай прадукцыі.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» вечарам 3 мая паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

«Пэўныя вынікі ўвогуле ёсць, хаця імі нельга задаволіцца. За два месяцы 2015 года ў гэтыя 56 перспектыўных рынкаў мы адправілі прадукцыі на 107 млн. долараў больш, чым год таму», — расказаў ён. Пры гэтым экспарт у Расію скараціўся амаль на 900 млн. долараў.

Кіраўнік урада нагадаў, што прэзідэнтам у канцы мінулага года пастаўлена задача дабіцца экспарту ў 5 млрд. долараў у Кітай, Індыю, Інданезію, краіны Паўночнай і Паўднёвай Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?