Галоўнаму рэдактару «Белорусской военной газеты» сп. Ул.Аляксандраву

Шаноўны спадар Рэдактар!

Дзякую за публікацыю майго допісу ў нумары за 6.02.2008 г. Шкада, што рэдакцыя Вашай газеты павярхоўна і некрытычна падышла да непрафесійнага матэрыялу публіцыста А.Максімава, апублікаванага на тыдзень раней, і паспрабавала блытанай шматслоўнасцю абяліць гонар свайго мундзіра. Спадзяюся, што чытачы самі здолелі ацаніць, дзе ёсьць факты, а дзе ‑‑ прыцягнутыя за вушы «факцікі». Герб «Пагоня» існуе, самае меншае 700 гадоў, а бел‑чырвона‑белы сьцяг, як мінімум 90 — даўжэй, чым «Белорусская военная газета», і даўжэй, чым нам з Вамі адмерана жыць на зямлі. Між іншага, 21 ліпня 1994 г. я асабіста прысутнічаў пры тым, як першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка прымаў прысягу менавіта пад бел‑чырвона‑белым сцягам і гербам «Пагоня». Гісторыю трэба не перапісваць (бо ўсё адно не ўдасца!), а паважаць і шанаваць. Чаго вам жадаю. Таксама, як жадаю часцей заглядаць у слоўнікі і хоць бы збольшага разабрацца ў значэнні рускага слова «претензия».

Нязьменна ваш Л.Баршчэўскі, старшыня Партыі БНФ.

Глядзі яшчэ:
«Белорусская военная газета» адказала Баршчэўскаму наконт Жалезьнічэнкі
Лявон Баршчэўскі адказаў на аглабельшчыну мінабаронаўскай газеты
Дима Железниченко как зеркало несостояшейся васильковой «революции»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0