БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння, 4 мая, на сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасціянам Курцам, што знаходзіцца ў Мінску.

«Мы хацелі б, каб ваша краіна, ды і Захад у цэлым усё-такі, бліжэй паглядзеўшы на Беларусь, зрабіўшы адпаведныя высновы, распачалі шэраг крокаў у правільным кірунку», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ахарактарызаваў цяперашні ўзровень адносінаў з Захадам як некаторае пацяпленне.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў пачатку свайго прэзідэнцтва, аналізуючы ўзаемаадносіны Беларусі з заходнімі дзяржавамі, прыйшоў да высновы, што Захад размеркаваў рэспублікі былога Савецкага Саюза і замацаваў за імі сваіх адказных, і ў зону адказнасці Аўстрыі ўвайшла Беларусь.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь кантактавала з Аўстрыяй больш, чым з іншымі краінамі, Аўстрыя інвеставала ў Беларусь вельмі многае, прыўносячы самыя перадавыя тэхналогіі.

«Я абсалютна не быў супраць таго, каб усталяваць самыя цесныя адносіны з Аўстрыяй, і вельмі вялікую цікавасць выяўляла ў супрацоўніцтве з Беларуссю Германія. Я з гэтым пагадзіўся», — сказаў беларускі лідар.

У той жа час ён нагадаў, што пасля Захад вырашыў некалькі памяняць тактыку і стратэгію ў дачыненні да Беларусі. «Нам не заставалася іншага выйсця, як прыняць такую пазіцыю», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Я мяркую, што ваш візіт будзе значным, — сказаў Лукашэнка. — Ваш прыезд — гэта добры знак».

Гаворачы аб двухбаковых адносінах, Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне цяперашнім узроўнем супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі. Паводле яго слоў, за 2014 аўстрыйскі бок інвеставаў у эканоміку Беларусі больш за $500 млн. У той жа час ён заўважыў, што ў лепшыя гады гэтая лічба даходзіла і да $900 млн.

«Я вельмі разлічваю, што пасля вашага візіту будуць больш маштабныя крокі па пашырэнні нашага супрацоўніцтва.

Калі вас нешта насцярожвае ў дачыненні да Беларусі, у самой Беларусі, вы можаце мне адкрыта пра гэта сказаць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?