Упаўнаважаны ў пытаннях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Германіі Гернарт Эрлер ад імя федэральнага ўраду Германіі выбачыўся перад сваякамі пацярпелых і ацалелых пасля злачынстваў нацысцкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі.

Нямецкі чыноўнік прынёс гэтыя публічныя прабачэнні 4 траўня ў Мінску ў прысутнасці каля 200 удзельнікаў мемарыяльнай паездкі «Памяць дзеля еўрапейскай будучыні» з Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля і Чэхіі. Паездку арганізавалі Мінскі і Дортмундскі міжнародныя адукацыйныя цэнтры, шэраг еўрапейскіх фондаў, ініцыятыў і цэркваў. Эрлер адзначыў, што ён стаў першым прадстаўніком нямецкіх уладаў, які афіцыйна прабачыўся перад Беларуссю за дзеянні трэцяга рэйха. Ён таксама сказаў, што Беларусь прыняла на сябе ўсю моц першага ўдару пасля ўварвання нацыстаў у СССР і страціла за час вайны 2,5 мільёны насельніцтва.

«Гэта злачынства, якое мы не маем права забыць і не забудзем, — падкрэсліў Эрлер. — Яно не мае сабе роўных, і гэтая цёмная гісторыя па-ранейшаму нас непакоіць. Як і раней, яна кідае цень на адносіны паміж многімі народамі Еўропы. Сёння мая краіна цалкам усведамляе сваю гістарычную адказнасць за тое, што тады здарылася». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?