У межах праекту «Легенды. Live» на канале АНТ гурт «Стары Ольса» запісаў хіт Youtube — цяпер «Californication» гурту Red Hot Chili Peppers.

Сярэднявечная перапеўка «Californication» набрала 100 з лішнім тысяч праглядаў за 5 дзён.

Адзнакі і каментары да відэа ў абсалютнай большасці выпадкаў станоўчыя — больш за тысячу «лайкаў» і толькі 10 адзнак «не спадабалася» на момант публікацыі.

Раней «Стары Ольса» ўжо запісвалі хітовыя песні ў межах праекту «Легенды. Live» — «Сhild In Time» Deep Purple і «One» Metallica (апошні набраў на момант публікацыі 865 тысяч праглядаў).

***

Песня «Californication», што распавядае пра «цёмны бок» Галівуда і тамтэйшай кінаіндустрыі, была запісаная гуртом Red Hot Chili Peppers у 1999 годзе і ўвайшла ў аднайменны альбом, што стаў сёмым для гурту. Яна заняла высокія пазіцыі ў еўрапейскіх і амерыканскіх чартах, сінгл стаў залатым у ЗША і Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?