Брытанскі прынц Гары пракаментаваў падзенне сваіх шанцаў з чацвёртага на пятае месца на трон у сувязі з нараджэннем прынцэсы кембрыджскай.

30-гадовы прынц Гары сабраў усе свае эмоцыі і адказаў журналістам адным слова: «Выдатна!».

Цяпер у чарзе на трон Гары, акрамя нованароджанай прынцэсы, саступае свайму бацьку прынцу Чарльзу, брату прынцу Уільяму і пляменніку прынцу Джорджу.

Таксама ён адзначыў, што «не можа дачакацца» сустрэчы з нованароджанай, якая «абсалютна цудоўная».

Маленькая прынцэса нарадзілася ў суботу, 2 мая. Цяпер галоўная інтрыга, як бацькі — Кейт Мідлтан і прынц Уільям — назавуць дзяўчынку, фота telegraph.co.uk

Маленькая прынцэса нарадзілася ў суботу, 2 мая. Цяпер галоўная інтрыга, як бацькі — Кейт Мідлтан і прынц Уільям — назавуць дзяўчынку, фота telegraph.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?