Трохатамная малекула гелію ва ўяўленні мастака. Выява: Універсітэт Гётэ

Трохатамная малекула гелію ва ўяўленні мастака. Выява: Універсітэт Гётэ

Група фізікаў універсітэта Гётэ ў Франкфурце (Германія) «сабрала» малекулу з трох атамаў гелію, пра што распавядае ў часопісе Science.

Трохатамная малекула гелію звязаная не тымі сіламі, што звычайная малекула. Навукоўцы спрабавалі атрымаць яе з 1970-х.

У стане Яфрэмава часцінкі звязаныя на квантавым узроўні на агромністай па мерках малекул адлегласці.

Каб такі стан узнік, атамы маюць знаходзіцца на дакладна вызначанай дыстанцыі. Пры невялікай змене дыстанцыі сілы знікаюць, але з’явяцца зноў, калі дыстанцыя павялічыцца ў 22,7 разу.

Даследчыкі здолелі атрымаць стабільны трайны гелій і аддзяліць яго ад двухатамных эксімерных малекул гелію з дапамогай звышкароткіх лазерных імпульсаў пры тэмпературы, блізкай да абсалютнага нуля.

Мінімальная адлегласць між атамамі ў стабільнай структуры ў 100 раз большая за тую, што ўзнікае пры тыповай хімічнай сувязі. Пры іншай адлегласці атамы гелію ўтвараюць рэкордна вялікую (хоць і нестабільную) малекулу. Што цікава, тры атамы не ўтвараюць раўнабокі трохвугольнік.

У 2005 годзе навукоўцы ўпершыню атрымалі нестабільную малекулу, што ўтрымлівалася ў стане Яфрэмава, з трох атамаў цэзію. Далейшыя даследаванні, хутчэй за ўсё, дадуць магчымасць сабраць іншыя падобныя малекулы і знайсці ім ужыванне ў навуцы і прамысловасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?