Людміла з Брэста распавядае на Facebook гісторыю пра нецэнзурную налепку на заднім шкле аўто. «Не здолела прайсці міма. Патэлефанавала ў міліцыю», — піша яна і дэманструе фота.

На налепцы адзін з персанажаў мае замест галавы свастыку, другі — серп і молат. Надпіс кажа «Кто забыл — можем повторить».

На думку Людмілы, такая «памяць» пра вайну ёсць абразлівай, ды і дзецям цяжка патлумачыць, чым займаюцца чалавечкі.

Міліцыя прыехала менш чым за гадзіну і паразмаўляла з уладальнікам машыны. Той, як кажа Людміла, спакойна выслухаў міліцыянтаў і «да маральнага ўрода падобным не быў». На наступны дзень ён зняў налепку, пакінуўшы толькі даты «1941-1945».

«У гэты дзень «Начным ваўкам» не дазволілі ўезд ў Польшчу, мне здаецца, тут есць некаторая сувязь, — распавядае Людміла «Нашай Ніве». — Людзі тут не разумеюць нейкія істотныя рэчы. У Маскве ўжо не пераможцы, а толькі іх унукі, якія нават і памяць пра тую перамогу перакручваюць і абражаюць, а ў Берліне ўжо не фашысты, а таксама ўнукі, якія мільён раз папрасілі прабачэння за сваіх дзядоў. Нейкая блытаніна у галаве, а хто гэтым усім кіруе?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?