Blue Origin, якая належыць Amazon, паспяхова правяла выпрабаванні ракеты New Shepard, вывеўшы яе ў стратасферу на вышыню 93,5 кіламетра. Пра гэта паведамляе блог Джэфа Безаса на старонцы кампаніі.

У ходзе палёту капсула, у якой будзе размяшчэна каманда апарата, аддзялілася і мякка прызямлілася. New Sheppard распрацоўваецца як шматразовая сістэма. Мяркуецца, што і разгонны блок і капсула будуць выкарыстоўвацца паўторна. Аднак, падчас гэтых выпрабаванняў ажыцявіць мяккую пасадку разгоннага блоку не атрылася. Па словах Джэфа, на шчасце, кампанія ўжо вядзе распрацоўку ўдасканаленай гідраўлічнай сістэмы апарата - праблема менавіта ў гэтай частцы ракеты і прывяла да крушэння модуля.

На дадзены момант кампанія ўжо працуе над «старэйшым братам» ракеты, арбітальным апаратам абсталяваным рухавіком BE-4 на звадкаваным прыродным газе і кіслародзе.

Amazon далучаецца да шэрагу карпарацый, якія пачынаюць актыўна засвойваць стратасферу - Facebook і Google плануюць раздаваць інтэрнэт са спадарожнікаў, а SpaceX не адмаўляецца ад спробаў пабудаваць шматразовы ракетны модуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?