Пра гэта заявіў старшыня праўлення галоўнага банку Павел Калаўр, адказваючы на пытанне аб тым, калі стаўкі па крэдытах на жыллё будуць на ўзроўні суседніх еўрапейскіх краін, напрыклад Польшчы.

На гэты момант наяўнасць іпатэчнага крэдытавання ў Беларусі можна назваць умоўным.

Нават для таго, каб узяць крэдыт на невялікую суму ў 20 тысяч даляраў, беларус павінен мець заробак у раёне 20 мільёнаў рублёў. Пры гэтым, плацяжы па такім крэдыце ў месяц будуць складаць каля 10 мільёнаў рублёў, гэта значыць, палову даходу.

У польскіх банках, да прыкладу, стаўкі іпатэчных крэдытаў складаюць ад 1,20 да 3,36% гадавых.

«Напэўна, вас не вельмі задаволіць мой адказ. Каб стаўка па іпатэчных крэдытах былі як у Польшчы, патрэбна макраэканамічная стабільнасць, якая забяспечана ў Польшчы, прычым у пэўным перыядзе часу. У нас былі ўзрушэнні і быў перыяд гіперінфляцыі ў 2011 годзе. Каб выйсці на нізкія стаўкі трэба выйсці на інфляцыю ў адну лічбу», — адказаў журналістам Павел Калаўр.

Нагадаем, па прагнозах Нацбанка, інфляцыя ў гэтым годзе складзе ў Беларусі 16%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?