Падзенне апарата «Космас-1220» на Зямлю ў лютым 2014 года. Фота: Reuters / Gerardo Garcia

Падзенне апарата «Космас-1220» на Зямлю ў лютым 2014 года. Фота: Reuters / Gerardo Garcia

«Прагрэс-М-27 М» сыдзе з арбіты 8 мая на 167-м вітку вакол Зямлі, прагназуе Аб’яднаны цэнтр касмічных аперацый стратэгічнага камандавання ЗША. Прагноз дае дакладнасць ±48 гадзін.

Лічыцца, што большая частка карабля згарыць у атмасферы, але некаторыя аскепкі могуць дасягнуць Зямлі.

Меркаванае месца падзення абломкаў — 35 градусаў паўночнай шыраты, 113 градусаў заходняй даўгаты. То значыць, прыкладна на заходнім узбярэжжы ЗША, каля Лас-Вегаса, Фенікса і Лос-Анжэлеса.

Ранейшыя прагнозы давалі даты ад 5 да 7 мая, месцы — у Атлантычным акіяне ў 1600 км ад Кубы. Раскосмас даваў дату 9 мая.

Касмічны грузавік «Прагрэс М-27М» пачаў некантраляваны сыход з арбіты 29 красавіка. Апарат атрымаў пашкоджанні падчас старту і страціў сувязь з Цэнтрам кіравання палётамі. «Прагрэс» мусіў сярод іншага даставіць на МКС копію Сцяга Перамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?