Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына прыняла ўдзел у эфіры праграмы «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Калі адбудуцца наступныя прэзідэнцкія выбары?» — спытаўся у яе вядучы.

«Канчатковая дата — тая, якую назаве парламент. Але прынамсі яна ўжо ўзгодненая з усім кіраўніцтвам краіны, у тым ліку і з кіраўніцтвам парламента, і яна не выклікае адрыньвання. З ёй згодныя ўсе», — адказала Ярмошына.

Іншае пытанне датычылася малавядомасці партый. «Па сутнасці, беларусы ведаюць толькі дзве партыі — камуністычную і Беларускі народны фронт. Таму што гэта першая апазіцыйная партыя, якая ўзнікла падчас перабудовы», — прызнала старшыня ЦВК.

«Ці ведаюць беларусы, што такое свабода і ці ўмеюць яны ёй карыстацца?» — далі эфір для пытання Яраславу Раманчуку, былому кандыдату ў прэзідэнты.

«Вельмі тонка… Я абсалютна ўпэўненая, што ведаюць. І я думаю, яны ўсе жывуць у свабоднай дзяржаве і грамадстве. Больш за тое, нам не хапае дысцыпліны, — адказала Ярмошына. — Я, дарэчы, рада бачыць Яраслава Раманчука, але гэта пытанне з падвохам. У 2010 годзе Раманчук з сутаварышамі вельмі недасканала скарыстаўся тымі свабодамі, якія далі яму дзяржава і заканадаўства, і арганізаваў несанкцыянаване шэсце». Пасля гэтага старшыня ЦВК пачала разважаць пра «спробу захопу ўлады» падчас Плошчы-2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?