Ад пажару пацярпеў Свята‑Троiцкi храм у вёсцы Расна Дрыбiнскага раёна. Пасля заканчэння суботняй дзённай службы прыхаджане разышлiся, але праз пэўны час убачылi дым над дахам.

Паводле паведамлення Магiлёўскага абласнога ўпраўлення МНС, агонь пашкодзiў страху. Таксама пацярпела ўнутранае ўбранне i царкоўныя прылады: усё было чорнае ад дыму i копацi.

Выявiлася, што прычынай пажару стала банальная неасцярожнасць: вуглi з кадзiла выкiнулi не ў металiчнае вядро з вадой, а ў простую сметнiцу, дзе былi паперы. Царква знаходзіцца ў памяшканьні, якое праваслаўныя вернiкi перараблялі з крамы ў царкву пяць гадоў.

Паводле: Ілона Iванова, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0