6 мая ў Мінску пройдзе другая і заключная генеральная трэніроўка механізаванай калоны Узброеных сіл і грамадзянскай тэхнікі да маючага адбыцца парада ў гонар Дня Перамогі.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, свой рух калона пачне ў 17.00. Яна пройдзе па вуліцах Заснавальнікаў, Старынаўскай, па праспекце Незалежнасці, вуліцах Сурганава, Куйбышава, Багдановіча да праспекта Машэрава. Рух будзе перакрывацца паэтапна па ходзе праходжання тэхнікі. Пасля праходжання калоны рух на гэтых участках будзе аднаўляцца.

На праспект Машэрава калона прыбудзе да 19.00.

Там з 22.00 будзе абмежаваны рух на ўчастку дарогі ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Ціміразева. Менавіта там будзе праходзіць трэніроўка. Пасля яе завяршэння тэхніка рушыць назад па наступным маршруце: пр. Машэрава, вул. Ціміразева, вул. Арлоўская, пл. Бангалор, вул. Сурганава, пр. Незалежнасці, вул. Старынаўская, ваенны гарадок «Уручча». Рух на гэтых участках таксама будзе паэтапна перакрывацца.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям улічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Улічваючы, што цэнтральная частка горада будзе паэтапна перакрывацца ўжо з 17.00, рэкамендуем вадзіцелям скарыстацца паслугамі метрапалітэна.

Апрача таго, сёння, 6 мая, у Мінску на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў пройдзе трэніроўка маладзёжна-спартыўнага тэатралізаванага шэсця, у сувязі з чым рух на згаданым участку дарогі будзе закрыты з 21.00 да 24.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?