Пра гэта заявіла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна ў палаце прадстаўнікоў, каментуючы дэкрэт №3.

«Наогул гэты дэкрэт досыць лаяльны. Паводле грамадзянска-прававой дамовы ідзе абмежаванне 70 базавых велічынь. Калі браць будаўнікоў або фрылансераў, то яны могуць на год заключыць адну грамадзянска-прававую дамову. І ўсё — ужо вызваляюцца ад збору. Таму гэта вельмі лаяльны дэкрэт», — сказала міністр.

Пры гэтым яна адзначыла, што ўсе фрылансеры павінны аформіцца, для чаго цяпер ёсць магчымасці, прадугледжаныя ў працоўным заканадаўстве. Міністр дадала, што ў Мінпрацы сталі паступаць звароты ад фрылансераў як раз з нагоды таго, якім чынам адбываецца афармленне.

«Гэта вырашаюцца пытанні. Трэба да гэтага ставіцца рэальна і адэкватна. Выйшаў дэкрэт, ідзе абмеркаванне. У нас яшчэ да выплаты падатку больш за год, таму ёсць час», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?