Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«Гэта звязана з выхадам на тэрыторыю краіны актыўных атмасферных франтоў», — удакладніў спецыяліст. На захадзе Беларусі пры навальніцах можа адзначацца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Паводле інфармацыі Дзмітрыя Рабава, у бліжэйшыя суткі на большай частцы краіны, уключаючы Мінск, прагназуюцца моцныя дажджы.

Ноччу і раніцай у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. Месцамі магчымы парывы ветру да 15-20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?