Учора на сайце «Нашай Нівы» з’явіўся анонс анлайн-гутаркі з БРСМаўцам Андрэем Голубам, які ўдзельнічаў у перфомансе «агітцягніка» на мінскім вакзале.
Аднак бліжэй да вечара ў рэдакцыю патэлефанаваў нейкі Вадзім, які, пачаўшы свае словы з «Вы толькі не падумайце, на яго ніхто не ціснуў», заявіў, што Андрэй на гутарку не прыйдзе.
Аргументы зводзіліся да «ён не даваў згоды, вы ўсё наблыталі». Пры гэтым Вадзім адрэкамендаваўся сябрам хлопца і не здолеў патлумачыць, чаму менавіта ён выконвае функцыю пасярэдніка ў перамовах.
Таксама цягам размовы Вадзім некалькі разоў паўтарыў фразу «падставілі хлопца з усіх бакоў» і настойліва прасіў выдаліць анонс, бо гутаркі не адбудзецца.