Згодна з рашэннем Шклоўскага раённага суда экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч этапаваны з мясцовай папраўчай калоніі № 17 у магілёўскую турму № 4. Там ён павінен знаходзіцца да канца тэрміна — 1 год 7 месяцаў 15 дзён.

«Сёння я датэлефанавалася ў калонію, дзе мне падцвердзілі, што Мікалай Статкевіч этапаваны ў турму № 4 у Магілёве, — паведаміла яго жонка Марына Адамовіч сайту палітыка. — Прайшло крыху больш за 3,5 месяцы з таго часу, як ён пакінуў гэту ўстанову. І зараз ізноў у яе вярнуўся. Пра дату этапу мне гаварыць у калоніі адмовіліся, але, мяркую, гэта адбылося ў той жа дзень, калі адбыўся суд, дакладней, у ноч з 4 на 5 мая. Бо, наколькі мне вядома, у іх этапы па панядзелках. Ды і спяшаліся ж завершыць суд у адзін дзень нездарма. Відаць, і сабрацца толкам не далі, бо Мікола знаходзіўся ў ПКТ, а рэчы яго - ў атрадзе. І тут дэжа вю. Гэтак жа, у тэрміновым парадку, не даўшы сабрацца, яго этапавалі ў 2012 годзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?