У Магілёве адбыўся пажар у дзіцячым садзе, размешчаным у 3-м завулку Мечнікава, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Інцыдэнт здарыўся 6 мая ў 11.50. Гарэла памяшканне на другім паверсе аднаго з будынкаў ўстановы, але людзей там не было. На момант пажару 14 дзяцей і два выхавацелі знаходзіліся ў іншым корпусе і былі эвакуяваныя пасля спрацоўвання сістэмы апавяшчэння, астатнія малыя і дарослыя былі на прагулцы.

Калі пажарныя прыбылі, 78 дзяцей і 16 чалавек персаналу чакалі іх на вуліцы. Узгаранне аператыўна ліквідавана.

Полымем знішчаныя асабістыя рэчы выхавальніка ў пакоі, пашкоджаны шафкі ў распранальні, закураны сцены, унутранае аздабленне і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?