Праект «Вялікага каменя». Кадр з прэзентацыйнага відэа

Праект «Вялікага каменя». Кадр з прэзентацыйнага відэа

Аб планах кітайскіх ІТ-гігантаў на Беларусь распавядае АНТ.

Будаўніцтва агромністага беларуска-кітайскага парку «Вялікі камень» у Смалявіцкім раёне ўжо вядзецца ў аўральным рэжыме. Па гатоўнасці інфраструктуры, да канца 2015 года свае заводы пачнуць будаваць Huawei і ZTE.

Будоўлю кантралююць на ўзроўні ўраду — яе хочуць паказаць старшыні КНР Сі Цзіньпіну, які наведае Беларусь 10-12 мая.

Па словах віцэ-прэзідэнта кампаніі Huawei, кампанія мае «асаблівыя планы» для беларускіх праграмістаў. У парку Huawei мае збудаваць «інавацыйны смарт-цэнтр і самыя перадавыя лабараторыі».

Пад «электроннымі сродкамі сувязі» ZTE можа мецца на ўвазе любая прадукцыя — ад смартфонаў да мадэмаў ці індустрыяльнага тэлекамунікацыйнага абсталявання. Гаворка вялася пра тэхналагічны кластар з уласным навучальным цэнтрам.

Трэці кітайскі ІТ-гігант Lenovo раней заяўляў пра гатоўнасць стаць рэзідэнтам парку, але пакуль абмежаваўся толькі афіцыйным прадстаўніцтвам.

Каб завезці кітайскіх спецыялістаў, авіякампанія AirChina распачала рэгулярныя рэйсы Пекін-Мінск, самалёты маюць лётаць чатыры разы на тыдзень.

Беларускі «Вялікі камень» ёсць часткай больш глабальнай праграмы «Шаўковы шлях XXI стагоддзя», а Беларусь для Кітая ёсць варотамі на рынак Еўразійскага эканамічнага саюзу. Агулам Кітай адкрыў для Беларусі крэдытныя лініі на 14 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?