Нападаючы зборнай Партугаліі і мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду летась зарабіў 79 мільёнаў даляраў.

Часопіс Forbes апублікаваў спіс самых высокааплатных футбалістаў свету. Другі год запар яго ачольвае нападаючы зборнай Партугаліі і мадрыдскага «Рэала» 30-гадовы Крышціяну Раналду. Летась ён зарабіў 79 мільёнаў даляраў, гэта на 6 млн даляраў больш, чым было ў 2013 годзе. Больш за 52 млн з гэтай сумы футбаліст атрымаў у выглядзе заробку і бонусаў, рэшту — за кошт спонсарскіх пагадненняў.

На другім месцы — форвард зборнай Аргенціны і «Барселоны» Ліянэль Месі — 70,5 млн даляраў (48,5+22), на трэцім — нападаючы зборнай Швецыі і французскага ПСЖ Златан Ібрагімавіч —— 41,8 млн даляраў.

РІА «Новости» адзначае, што ў дзясятку самых высокааплатных футбалістаў свету таксама патрапілі Гарэт Бэйл з «Рэала» — 34,9 млн, Неймар з «Барселоны» — 31,7 млн, Радамель Фалькаа і Уэйн Руні з «Манчэстар Юнайтэд» — адпаведна 31 і 25,8 млн, Хамес Радрыгес з «Рэала» — 25,4 млн, Серхіё Агуэра з «Манчэстар Сіці» — 25,3 млн, Луіс Суарэс з «Барсы», які ў 2014-м зарабіў 19,9 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?