Фота: The Verge

Фота: The Verge

Канцэрн Daimler прадставіў у Лас-Вегасе Freightliner Inspiration Truck — першы ў свеце грузавік з аўтапілотам, які можна выкарыстоўваць на дарогах ЗША, паведамляе The Verge.

Тэхналогія Highway Pilot уключае круіз-кантроль, камеры, радары і дальнамеры, што дазваляе грузавіку самастойна ехаць па вызначанай паласе, распазнаваць знакі, утрымліваць бяспечную дыстанцыю і пазбягаць аварый.

Па ступені аўтаномнасці грузавік аналагічны беспілотнаму аўтамабілю Google. Падчас ранейшых выпрабаванняў ён паспяхова праехаў па трэку ў Германіі 16 тысяч кіламетраў.

Кіроўца патрэбны толькі пры змене маршрута, паркоўцы і разгрузцы. Акрамя таго, грузавік не валодае манеўрамі абгону ды можа разгубіцца ў заторы. Для карэктнай працы аўтапілота патрэбная якасная разметка.

Тут і ніжэй фота: Daimler

Тут і ніжэй фота: Daimler

Тым не менш, ён здольны разгрузіць кіроўцу ад стомы, узяўшы на сябе большую па часе частку працы — язду па прамой дарозе. Як паказалі ўласныя даследаванні кампаніі, аўтапілот на 25% змяншае санлівасць кіроўцы і эканоміць 5% паліва за кошт разумнага падтрымання хуткасці.

Першай выпускаць на дарогі «напаўбеспілотны» грузавік адважылася толькі Невада, за ёй паследавалі яшчэ 4 штаты. Для паўнавартаснага выкарыстання грузавікоў па ЗША гэтага мала, але пакуль мала і саміх грузавікоў — Daimler выпусціла ўсяго дзве машыны з аўтапілотам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?