Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

Photo by Ieva Bagdonaitė, WLL

Photo by Ieva Bagdonaitė, WLL

«На гэтым тыдні надвор'е ў Беларусі мянялася з халаднаватага з начнымі замаразкамі ў пачатку да цёплага ў сярэдзіне і вельмі дажджлівага ў канцы. У Дзень Перамогі надвор'е палепшыцца», - адзначыла яна.

У бліжэйшыя суткі, 8 мая, умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць франтальны раздзел, днём па захадзе краіны будзе адчувацца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па ўсходзе - месцамі моцныя. Удзень дажджы будуць мець кароткачасовы характар і чакаюцца толькі ва ўсходніх рэгіёнах. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, днём будзе ад плюс 12 па ўсходзе да плюс 19 градусаў па захадзе.

У суботу, 9 мая, тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага ціску, толькі на ўсходзе захаваецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту.

У большасці раёнаў істотных ападкаў не чакаецца, толькі днём па крайнім усходзе Беларусі магчымы кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 градусаў цяпла, па ўсходзе — да плюс 9, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3.

Удзень паветра прагрэецца да 15—20 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 22 градусаў цяпла.

Не чакаецца істотных ападкаў і ў сталіцы. Тэмпература паветра ў Мінску ноччу будзе 2—4 градусы вышэй за нуль,

у наваколлі горада на глебе замаразкі да 0 — мінус 3, днём — 17-19 градусаў цяпла.

У нядзелю на надвор'е ў Беларусі па-ранейшаму стане аказваць уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, удзень у крайніх заходніх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 2—7 градусаў цяпла, па захадзе — месцамі да плюс 9, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3.

Днём будзе 17-23 градусы вышэй за нуль.

11 мая ўначы на большай частцы краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага ціску, удзень надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, што перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы. Ноччу па захадзе, днём месцамі ў Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 15-22 градусы цяпла.

12—13 мая надвор'е абумовіць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, што паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. У аўторак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 5 да 12 градусаў вышэй за нуль.

Удзень будзе 17—22 градусы цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да 23—25.

У сераду, 13 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў цяпла. Днём будзе 20-26 градусаў вышэй за нуль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?