Рост аб'ёму золатавалютных рэзерваў у нацыянальным вызначэнні ў красавіку абумоўлены паступленнем крэдыту РФ у расійскіх рублях. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

Так, у нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на $133,9 млн і на 1 мая склаў $5127,2 млн.

Па выніках красавіка золатавалютныя рэзервы рэспублікі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду выраслі на $10,8 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 мая дасягнулі $4571,3 млн. 

Спецыялісты ўпраўлення адзначылі, што падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у мінулым месяцы садзейнічалі паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты, дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама рэфінансаванне Нацбанкам сваіх абавязацельстваў.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?