Грамадства4747

Прадстаўнік Мінабароны раскрытыкаваў «лібероідную тусоўку» і «вульгарных матэрыялістаў» за стаўленне да парада

Выбар часу трэніровак ваеннага парада ў цэнтры Мінска ў 22.00 аптымальны і абумоўлены многімі фактарамі, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў у артыкуле «Яшчэ раз пра сімвалы і цану парада войскаў», што размяшчаецца на сайце ваеннага ведамства.

БелТА

Гэтай публікацыяй прадстаўнік Мінабароны паспрабаваў адказаць на абвінавачанні «лібероідаў усіх масцей» у неабгрунтаваным марнатраўстве і крытыкам начных трэніровак, якія прапаноўваюць або наогул не праводзіць парад, або пачынаць трэніроўкі пазней.

«Калі трэніроўка парада пачынаецца ў 22.00, то пры першым праходжанні войскаў з поўным рытуалам правядзення парада прыблізна ў 22.10 гучыць дзяржаўны гімн і адначасова даецца артылерыйскі салют. Адпаведна, калі пачаць трэніроўку а другой гадзіне ночы, то не пазней як у 2.10 увесь раён прачнецца ад артылерыйскіх залпаў. Цікава, як адрэагуе грамадскасць, калі паводле патрабавання аўтараў «незалежных» СМІ а трэцяй гадзіне ночы жыхары Мінска будуць разбуджаныя громам артылерыйскага салюту?» — задаўся пытаннем Макараў.

Тым, хто прапануе не праводзіць парад, а раздаць грошы пенсіянерам, ён адказаў, што яны «былі і застаюцца вульгарнымі матэрыялістамі, якія спрабуюць вымераць толькі ў доларавым эквіваленце абсалютна ўсе — нават тое, што паводле азначэння не вылічаецца». У якасці прыкладу Макараў прапанаваў успомніць парад 7 лістапада 1941 года ў Маскве «ва ўмовах амаль двухразовай перавагі праціўніка». «Колькі каштуе парад, калі ў Генеральным штабе Чырвонай арміі ўжо былі распрацаваныя планы абароны Сібіры і Ірана? Калі па ўсіх параметрах не тое што перамагчы, а выжыць немагчыма», — зазначыў ён і канстатаваў, што «гэты парад каштаваў столькі, колькі каштуе Перамога над ворагам чалавецтва». 

Сучасны ваенны парад, упэўнены Макараў, «такі ж неацэнны, бо гэта тытанічная падзвіжніцкая праца тысяч людзей, гэта найвышэйшы маральны дух і адказнасць сучаснага пакалення абаронцаў Радзімы, гэта святая памяць пра найвялікшы подзвіг, гэта дэманстрацыя гатоўнасці надзейна забяспечыць мір на нашай зямлі». «Зразумела, што тлумачыць лібероіднай тусоўцы, што азначае тэзіс «нематэрыяльнае кіруе светам», — справа марная», — мяркуе ён.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова11

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту6

Масква афіцыйна прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова11

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць