У Мінску 9-10 мая абмяжуюць рух транспарту на прасп. Газеты «Звязда». Пра гэта паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

У сувязі з асфальтаваннем прасп. Газеты «Звязда» на ўчастку ад вул. Голубева да вул. Алібегава на час работ і абмежавання руху з 8.00 да 20.00 9 мая рух тралейбусаў маршруту нумар 53 ад вул. Гурскага ў напрамку вул. Ясеніна арганізуецца па вул. Я.Брыля, вул. Алібегава, вул. Рафіева, у зваротным напрамку - без змяненняў. Рух тралейбусаў маршруту нумар 36 ад вул. Гурскага да ДС «Паўднёвы Захад» арганізуецца па прасп. Дзяржынскага, вул.Голубева, у зваротным напрамку — без змяненняў.

З 8.00 до 20.00 10 мая рух тралейбусаў маршруту нумар 53 ад вул. Ясеніна ў напрамку вул. Гурскага арганізуецца па вул. Рафіева, вул. Алібегава, вул. Я.Брыля, у зваротным напрамку - без змяненняў. Тралейбусы маршруту нумар 36 ад ДС «Паўднёвы Захад» да вул. Гурскага пройдуць па вул. Голубева, прасп. Дзяржынскага, у зваротным напрамку — без змяненняў.

Таксама 9 і 10 мая адмяняецца работа тралейбуснага маршруту нумар 63, узамен арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 963 «ДС Паўднёвы Захад — ДС Дружная».

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумароў 116, 963 на ўчастках, якія дубліруюцца і закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?