Беды найноўшага расейскага танка «Армата» не скончыліся сёння, калі ён заглух падчас рэпетыцыі парада на маскоўскай Чырвонай плошчы.

Баявая машына пяхоты на базе «Арматы» спрабуе заехаць на транспарцёр.

Крыніцы амерыканскага The Wall Street Journal паведамілі, што Мінабароны РФ скарачае будучыя закупкі машыны з-за іхнага высокага кошту. 

Яшчэ ўвосень 2014 года расейскія ўрадоўцы і прадстаўнікі Уралвагонзавода, які вырабляе новыя танкі, пачалі даволі рэзкую завочную дыскусію адносна дарагавізны новага танка.

У апошнія тыдні перад парадам 9 мая, які мусіў стаць трыумфам новай расейскай баявой тэхнікі, праблема падавалася вырашанай, і расейскія СМІ гучна радаваліся «тэхналагічнаму прарыву», «новай эры ў будаўніцтве танкаў».

Галоўнае, чым «Армата» адрозніваецца ад класічных танкаў, такіх як Т-72, Т-64 ці амерыканскі M1 Abrams, тым, што пушка стаіць у «нежылой» вежы, а ўвесь экіпаж знаходзіцца ў корпусе танка, пад дадатковай абаронай у выглядзе браніраванай капсулы. Такія схемы прапаноўваліся і на Захадзе, і ў СССР яшчэ ў 1970-80-я гады, аднак больш практычнай інжынерам тым не менш урэшце падавалася класічная канструкцыя танкаў.

Танк «Армата» і БМП на яго шасі дагэтуль не прайшлі вайсковых выпрабаванняў і, як паведаміў намеснік кіраўніка Ваенна-прамысловай камісіі РФ Алег Бачкароў, яшчэ тры гады пройдзе перад тым, як пачнецца серыйная вытворчасць машын.

З гэтай прычыны занадта рана рабіць нейкія высновы адносна рэальных баявых якасцяў «Арматы», а праблемы з хадавой часткай нядаўна зробленай машыны абсалютна зразумелыя.

Іншая справа — ці варта такія «сырыя» машыны паказваць на парадах? Аднак, магчыма, пасля 2014 года расейскае кіраўніцтва павяло краіну ў бок усё большай мілітарыстычнай прапаганды і не можа адмовіцца ад таго, каб толькі павялічваць градус істэрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?