Каля паўмільёна чалавек перахварэлі на грып альбо яшчэ хварэюць у Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Рэспубліканскім цэнры гігіены і эпідэміялогіі.

Пра асаблівасць захворванняў сёлетняй зімой гаворыць загадчыца аддзяленнем імунапрафілактыкі Вераніка Шымановіч:

«Сёлета ідзе цыркуляцыя віруса, аналагічнага мінулагодняму. У тых людзей, якія перахварэлі летась, ёсць імунітэт. Гомельская вобласць перахварэла летась, там шмат людзей хварэла, асабліва ў Рэчыцы. А сёлета Гомельская вобласць у нас спакойная. А вось у Гродна ў нас адваротная карціна».

Нагадаем, эпідэмія пачалася ў студзені з Ліды і Гродна. Цяпер захворванні там, а таксама ў Брэсце, пайшлі на спад. У Мінскай вобласці пачалі хварэць жыхары Нясвіжскага, Мядзельскага раёнаў, а таксама горада Маладзечна.

Паводле словаў Веранікі Шымановіч, пра далейшае развіццё сітуацыі з эпідэміяй грыпу можна будзе сказаць толькі праз тыдзень. Эпідэміолагі кажуць, што ўсё залежыць ад Віцебскай і Гомельскай абласцей, у якіх пакуль «спакойна». Калі гэтая сітуацыя не зменіцца, тады можна будзе сказаць, што грып у Беларусі фактычна «пераможаны», да наступнай зімы.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0