Грамадства2525

Аўтар пракрамлёўскага сайта пра Лукашэнку: «Сёння ён рускі, заўтра — паляк, паслязаўтра — беларус, а яшчэ праз дзень — негр»

Чарнасоценскі расейскі сайт Regnum.ru адрэагаваў на зварот кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да народу і парламента. Аўтарам матэрыялу стаў Аляксандр Авяр’янаў-Мінскі, той самы, які піша пра Беларусь на іншым шавіністычным сайце «Спутнік і погром».

Авер’янаў адзначае, што Лукашэнка як «расійскі звышнацыяналіст» заявіў, што «беларусы і расейцы – рускія людзі». «Што ж здарылася з Лукашэнкам? Няўжо ён памяняў сваё меркаванне адносна беларускай ідэнтычнасці?» — цікавіцца аўтар.

«Выкажам меркаванне, што справа тут не ў змене ідэалагічнай парадыгмы, а ў тым, што афіцыйнаму Мінску вельмі патрэбныя грошы. Як вядома, самасційны гонар беларускага істэблішменту меншае па меры таго, як пусцее дзяржаўная казна», — піша Авяр’янаў-Мінскі.

«Так што ўспрымаць усур’ёз словы Лукашэнкі аб Рускім свеце не варта. Тым больш што ў пасланні народу і парламенту Аляксандр Рыгоравіч, як заўжды, зрабіў дзве ўзаемавыключальныя заявы: «Мы — Рускі свет» і «Рускі свет — гэта не пра нас». Другая заява, мабыць, значна бліжэйшая да ісціны: Рускі свет - гэта сапраўды не пра Лукашэнку. А вось што дакладна пра яго, дык гэта словы дыктатара польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага, сказаныя аб адным з куміраў беларускіх нацыяналістаў — Станіславу Булак-Балаховічу: «Гэта чалавек, які сёння рускі, заўтра — паляк, паслязаўтра — беларус, яшчэ праз дзень — негр», — робіць выснову выданне.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць